Ну і часам перакладчыкі не ведаюць, што для геаназваў усіх нашых суседзяў існуюць адпаведныя ТКП, а лупяць пераклады з рускай мовы, так атрымліваем Асвенцым, хоць ён Асвенцім. Тое ж тычыцца і трохі больш далёкага замежжа, не Страсбург, а Страсбур, не Браўншвейг, а Браўншвайг (і ўсё гэта паводле афіцыйных беларускамоўных энцыклапедычных выданняў)