
«Наша Ніва» высветліла, што 28 красавіка ў Мінску быў затрыманы нехта Сяргей Буевіч. Мужчыну 36 гадоў. Працуе кладаўшчыком у лагістычным цэнтры. Яго якраз і абвінавацілі ў размяшчэнні нацысцкай сімволікі ў канале «Бес Понятия».
Буевіч патлумачыў: выявы былі размешчаныя ім яшчэ ў 2019 годзе «ў якасці жарта».
Падчас разгляду справы паведамлялі, што ён «у нявызначаны перыяд часу, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, размясціў у тэлеграм-канале «Бес Понятия» фота з выявай, што дэманструе нацысцкую сімволіку, кампазіцыю ў выглядзе выявы герба СС …Трэцяга рэйха, чэрап з косткамі на фоне чорнага колеру… Тым самым ажыццявіў публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі». Гэты факт быў выяўлены 20.04.2021 у 16:00 падчас вывучання тэлеграм-канала «Бес Понятия» сілавікамі.
Сяргей атрымаў 25 сутак арышту.
«Я не шукаю славы. Я добра ведаю, дзе жыву, выдатна разумею, што жарты ў Беларусі можна кваліфікаваць як спробу дзяржаўнага перавароту. Гэта не жарт, хоць і выглядае як жарт, — казаў тады яшчэ таямнічы адмін «Советской Белоруссии» ў інтэрв’ю «Нашай Ніве». — Можа, вы дачакаецеся майго прозвішча ў адной са зводак МУС ад прэс-сакратаркі Вольгі Чамаданавай».
https://t.me/nashaniva/28169