Раніцай дзяржпрапаганда будзе тлумачыць, што вячэрнія затрыманні гэта яшчэ нічога. А вось у Амерыцы або Францыі па такіх пікетоўцах стралялі б гумовымі кулямі або з вадамёту. Тое, што беларускія ўдзельнікі мірна стаяць у шэрагах і проста пляскаюць у ладкі, вядома, не згадаюць і не патлумачаць розніцу з пікетоўцамі ў тых краінах, дзе дэманстранты падвальваюць машыны, кідаюць у паліцыю камяні, а хуліганы рабуюць крамы. З экранаў будуць расказваць, што ў Беларусі няма вайны, мірна і што людзі могуць спакойна прайсціся па ўтульненькім гарадзішку, не баючыся за здароўе. На самом деле - нет. Нават пастаяць нельга.