Сума зборкі перавысіла $80.000 - гэта вынікі нашае працы ўсяго за тры дні!
Беларусы дэманструюць сваю салідарнасць па ўсім сьвеце, і робяць гэта плакатамі, пікетамі, шэсьцямі ды фінансавай падтрымкай тых, хто на радзіме падпаў пад рэпрэсіі.
Кампанія
@BY_help шчыра дзякуе ўсім, хто далёка ад Беларусі геаграфічна, але па-ранейшаму ментальна блізка. Вашая дапамога й падтрымка даюць спадзеў усім тым, хто зараз у краіне змагаецца за свае падставовыя правы і свабоды. Асаблівая ўдзячнасьць тым сьмелым людзям, каторыя выходзяць на вуліцы й плошчы нашых гарадоў ды выказваюць свой погляд на тое, што адбываецца ў нашай краіне.
Ня толькі дыяспара падтрымлівае рэпрэсаваных у гэтую перадвыбарчую кампанію, але і беларусы, якія жывуць у краіне. Такая шырокая падтрымка асабліва каштоўная, бо людзі разумеюць, што патапіць нас усіх значна складаней, чым калі мы будзем паасобку.
Заклікаем усіх, хто ў пэрыяд ад пачатку траўня да цяпер трапіў пад рэпрэсіі, зьвяртацца па дапамогу праз гугль-форму
bit.ly/byhelpmeКаналы збору дапамогі By_Help:
Фандрайзер на ФБ (пераказ магчымы з усіх картак, у тым ліку й зь беларускіх):
www.belarus97.proФандрайзер на PayPal (для ахвярадаўцаў за мяжой):
bit.ly/byhelppaypal#ByHelp #Belarus97pro #ямы97 #ByHelp2020