⚡️⚡️Менск: на Каменнай горцы будуюць барыкаду
Пратэстоўцы ўзводзяць барыкады ля мэтро «Каменная горка», перадае карэспандэнт Свабоды. Пад барыкады прыстасоўваюць сьметніцы, камяні, іншыя вялікія прадметы. Рух транспарту быў спынены часткова. Байцы Ўнутраных войскаў пачалі разбураць барыкаду, у іх кідаюць пэтарды і фаэрвэркі. Супраць пратэстоўцаў выкарыстоўваюць шумавыя гранаты.
Перад тым пратэстоўцы закідалі пэтардамі мікрааўтобус міліцыі — затрымалі некалькіх чалавек.