Задержанный врач встретил в ЦИП парня, который включил «Перемен» в Киевском сквере. Тот был без одежды
https://news.tut.by/society/696789.htmlhttps://news.tut.by/society/696789.html— Першыя пяць сутак Уладзіслаў знаходзіўся ў карцары. Гэта такое невялікае памяшканне, дзе ёсць ложак, які прышпіляецца да сцяны і адкідваецца толькі на ноч, кран, замест ракавіны — сметніца, і так званая «параша», то бок прыбіральня. Улад распавядаў, што там было халодна, на падлозе — хлорка. Паводле яго словаў, першыя двое сутак яму не давалі спаць — проста не адкідвалі ложак, таму ён сядзеў на зэдліку альбо на падлозе. Астатнія трое сутак яму ўжо дазвалялі спаць уначы. Ясна, што ніякіх перадач яму не перадавалі.
Да нас яго перавялі ў адных майтках, з босымі нагамі. Сказаў, што адзенне забралі. Уладзіслаў - нармальны, адэкватны, харошы, разумны малады чалавек. Трымаўся бадзёра. Было відаць, што яму няпроста трываць гэта ўсё, але ён трымаецца. Радаваўся салідарнасці людзей, таму, што яго памятаюць. Быў здзіўлены, што яму з калегам Кірылам Галанавым сабралі сродкі.