У Расіі прайшлі трохдзённыя выбары ў Дзярждуму і заканадаўчыя зборы. Па даных тамтэйшага ЦВК, пасля апрацоўкі 85% пратаколаў "Единая Россия" набірае 49,76%, КПРФ — 19,61%, ЛДПР — 7,53%, "Справедливая Россия" — 7,34%, "Новые люди" — 5,31%. У астатніх партый засталіся толькі тэарэтычныя шанцы пераадолець бар'ер у 5%.
Мы сабралі некалькі відэа пра тое, як гэта было. Укіды з-за сцяга, яшчэ ўкіды, спрэчкі з участковай камісіяй і паліцэйскі, які пераследуе назіральніцу: куды ён — туды і яна!