Піша ў Фэйсбуку палітоляг Інстытуту міжнародных дачыненьняў і паліталёгіі Віленскага ўнівэрсытэту Мажвідас Ястрамскіс:
«3,5%. Згодна з дасьледаваньнямі палітоляга Эрыкі Чэнавэт, столькі жыхароў краіны мусіць далучыцца да мірных пратэстаў, каб адбылася зьмена рэжыму.
Бі-Бі-Сі паведамляе, што толькі ў Менску пратэставаць супраць Лукашэнкі сёньня выйшлі 220 тысяч чалавек. Дадамо іншыя гарады, і ў нас выйдзе каля 300 тысяч, з улікам статыстычнай хібнасьці.
Насельніцтва Беларусі – 9449 тысяч чалавек.
(300/9449) * 100 = 3,2.
3,2%.
Рэжым Лукашэнкі аддзяляе ад абвалу статыстычная хібнасьць».