Віктару Бабарыку прапаноўвалі пасаду прэм'ер-міністра, калі ён здымецца з прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду распавёў падчас сустрэчы са сваёй ініцыятыўнай групай 25 траўня.
Праўда, Бабарыка не ўдакладніў, хто і калі рабіў яму такую прапанову.