Што зразумела пра смерць 28-гадовага Мікіты Крыўцова на гэты момант
— Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Ён прыехаў з Жодзіна ў Мінск і перастаў выходзіць на сувязь. Апошні раз мабільнік быў уключаны каля РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі на вуліцы Францыска Скарыны.
— Паколькі ў гэтыя дні прападала шмат людзей знік, сям’я звярталася на Акрэсціна, у Жодзіна, да журналістаў і праваабаронцаў, шукала Мікіта ва ўсіх магчымых спісах затрыманых.
— Сведчанняў таго, што Мікіта ўдзельнічаў альбо не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту — няма.
— 22 жніўня цела хлопца было знойдзена ў лесе на вуліцы Парніковай. Паколькі яно правісела на дрэве працяглы час, выгляд натуральна змяніўся.
— Міліцыя паведаміла сям’і, што на целе Мікіты няма бачных цялесных пашкоджанняў.
— Сям’я не бачыла цела, жонка паедзе ў морг у нядзелю, 23 жніўня. Жонка пакуль абапіраецца на інфармацыю ад міліцыі.
— «Анёл» не даваў каментароў пра стан цела і абставіны смерці.