Забойства Аляксандра Тарайкоўскага: быў другі стрэл
18+. Забойства дэманстранта
Аляксандра Тарайкоўскага на Пушкінскай у Мінску трапіла на відэа, знятае з боку кінатэатра "Аўрора" Ролік перадалі ў рэдакцыю
@euroradio толькі цяпер.
Як і на
відэа, якія мы публікавалі раней, тут бачна, што ў Тарайкоўскага ў руках нічога няма, хаця міліцыя сцвярджае, што 34-гадовы мінчук загінуў ад выбуху невядомай прылады, якую хацеў кінуць у бок сілавікоў.
Галоўнае, што мы ўбачылі на новым роліку: другі стрэл у бок Аляксандра Тарайкоўскага. Страляе сілавік, які стаіць злева ад яго. Пасля гэтага стрэлу Тарайкоўскі, на майцы якога ўжо бачнае вялікае пятно крыві, падае.
У падрыхтаваным намі відэа момант паўтараецца двойчы. Першы раз — as is, так, як гэта было знята, без мантажу. Другі — з павелічэннем і запаволеннем.
Наколькі вядома Еўрарадыё, крымінальная справа па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас масавых пратэстаў у Мінску
дагэтуль не распачатая.