ВАЖНЫЯ ДЭТАЛІ. Дэманстрантаў сёння абстралялі святлошумавымі гранатамі на вуліцы Ціхай, калі яны адыходзілі ад дома Лідзіі Ярмошынай.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага эпізода.
Некалькі тысяч дэманстрантаў падышлі да дома Ярмошынай на вуліцы Ціхай, скандуючы "Баба Ліда, мы на чай!". Яны пакінулі каля агароджы яе палацыка плакаты і сімвалічныя падарункі.
Калі яны адыходзілі ад дома Ярмошынай і на Ціхай заставаліся некалькі соцень чалавек, з другога канца вуліцы прыехалі два бусы і зрабілі чатыры стрэлы ў кірунку дэманстрантаў. Тыя сталі адбягаць.
Паказальна, што іншыя жыхары Драздоў адкрылі вароты сваіх двароў, каб дэманстранты маглі схавацца.
Карэспандэнт
@nashaniva не можа сказаць, ці былі там параненыя і затрыманыя, бо сітуацыя развівалася хаатычна.