Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў на сустрэчы з моладзьдзю 6 лютага ў менскім Чырвоным касьцёле, што каталікі, праваслаўныя і пратэстанты сабралі 55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі».
Як перадае БелаПАН, Кандрусевіч расказаў, што праваслаўныя сабралі каля 20 тысяч подпісаў, яшчэ тысячу — пратэстанты, а рэшту — каталікі.
Кандрусевіч адзначыў, што цяпер «ідэалёгія ЛГБТ прарываецца ў школы і ўнівэрсытэты», а да яго асабіста прыходзяць гомасэксуалы, якія просяць дапамагчы зьмяніць жыцьцё («з дапамогай сьвятара, касьцёлу, споведзі, прычасьця чалавек стрымліваецца»).
«Ад гэтага можна вылекавацца з Божай дапамогай», — кажа Кандрусевіч пра сэксуальную арыентацыю.
Блять, да заебал и с пропагандой лгбт