Былы рэдактар Хромого Беса падкінуў пару навін:
— У АП пакуль што мала пераймаюцца выбарамі і складаюць спіс кандыдатур у новы Саўмін (логіка ж такая: прыходзіць новы прэзідэнт 😀😀😀 і склікае новы Саўмін), як быццам бы ўсё вырашана. Будзе канкрэтыка па асобах — напішам;
— Скаргу ў АП аб несправядлівым разліку прэмій напісалі яшчэ і медыкі Полацкай хуткай;
— З жыцця бізнеса: "Парытэтбанк" прадалі Гуцэрыеву за $50 млн;
— З жыцця бізнеса: у ювелірцы склалася сітуацыйная кааліцыя супраць "Манамаха", які напазычаў грошай у калег ды банкаў і тырчыць мільёны, але не спяшаецца іх аддаваць.