Пуцін не абяцаў Лукашэнку абараняць яго ўладу — мяркуе палітычны аналітык Свабоды Юры Дракахруст.
Лукашэнка заявіў, што падчас тэлефоннай гутаркі з Пуціным, прэзыдэнт Расеі паабяцаў яму, што Расея пры першым запыце акажа ўсебаковую дапамогу па арганізацыі бясьпекі Беларусі ў выпадку зьнешніх вайсковых пагроз.
На выпадак узьнікненьня вайсковай пагрозы — так, акажуць дапамогу. Калі войскі NATO ці заходнія дывэрсанты нападуць на Беларусь. Але байкі Лукашэнкі пра нейкіх баявікоў ці то з Галяндыі, ці то з Польшчы не выглядаюць пераканаўчымі і не цягнуць на замежнае ўварваньне.
Гэта асабліва непраўдападобна на наступны дзень пасьля таго, як лопнула бурбалка з «вагнэраўцамі». А абараняць уладу Лукашэнкі ад унутраных пагрозаў яму ў Крамлі не абяцалі — мяркуе палітычны аналітык Юры Дракахруст.