Лукашенко: "Никогда вы от меня не дождетесь, чтобы я под давлением что-то сделал. Выборов не будет. Потому что не будет ни МЗКТ, ни МАЗа, ни БЕЛАЗа, за полгода мы уничтожим все"
Мінскі падшыпнікавы завод далучыўся да забастоўкі ў фармаце італьянскай забастоўкі. Работнікі — на прадпрыемстве, але нічога не робяць. Пра гэта карэспандэнту @nashaniva расказалі ахоўнікі прадпрыемства
!!! Супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі Вячаслаў Казачонак і Алена Попанева далучыліся да пратэстоўцаў. Яны зачыталі сваю заяву аб падтрымцы патрабаванні дэманстрантаў на ўваходзе ў будынак МЗС на вуліцы Леніна. Яны расказалі, што міністр Макей сказаў звальняцца тым, "хто не згодны з палітыкай дзяржавы". Дыпламаты паабяцалі выйсці да журналістаў заўтра а 13:00 ізноў. @nashaniva