Учора, 20 жніўня, быў дзень нараджэння Тадэвуша Рэйтана.
Тадэвуш Рэйтан - літоўскі шляхціч і актыўны ўдзельнік "раздзяляльнага "сойма Рэчы Паспалітай.
Сумесна з іншымі шляхціцамі, сярод якіх вызначыліся Самуэль Корсак (Новагрудак) і Станіслаў Багушэвіч (Мінск), Тадэвуш Рэйтан спрабаваў сарваць сейм, каб не дапусціць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалітай — спачатку яны выкарыстоўвалі фармальныя прычыны, бо па законе гэтае пасяджэнне сейма павінна было праходзіць у Гродне, а не ў Варшаве, і старшынстваваць павінен быў падданы ВКЛ, а не падданы Рэчы Паспалітай — Кухмістр вялікі каронны Адам Панінскі. Калі ўсе сродкі былі вычарпаныя, Тадэвуш Рэйтан, дамагаючыся ад Сейма пратэсту супраць падзелу, не выпускаў дэпутатаў з залы пасяджэнняў-лёг перад выхадам са словамі: "Забіце мяне, тапчыце мяне, не забівайце Айчыну!».