Краму «Князь Вітаўт» у Берасьці, якая прадае тавары зь беларускай сымболікай, пазбавілі памяшканьняНа вуліцы Савецкай, 55 крама працуе апошнія тры дні.
Як паведамілі ў краме, «зь незалежных ад нас прычынаў мы вымушаныя пакінуць памяшканьне ў сувязі зь непрацягненьнем дамовы арэнды. Вядзём пошук памяшканьня. Але знайсьці добрае памяшканьне ў добрым месцы няпроста і можа заняць нямала часу».
Як патлумачыў Свабодзе адзін з заснавальнікаў крамы Сяржук Бахун, уласьнік памяшканьня, прыватная асоба, вырашыў не працягваць кантракт арэнды, хоць нараканьняў на аплату не было.
Гаспадар ніяк не патлумачыў рашэньня.
Больш тут