E

Фота з фэйсбука Кацярыны Ясінскай.
Гэтая сцэна паказвае, што насамрэч атмасфера на ўчорашнім шматсоттысячным Маршу міру і незалежнасці была абсалютна мірнай. Выключэннем сталі тыя эпізоды на этапе збору людзей на праспекце Незалежнасці, калі міліцыя спрабавала разагнаць прысутных.
Учора ў Мінску маніфестанты занялі праспекты Незалежнасці і Пераможцаў. На плошчы Незалежнасці іх не пусцілі, тады яны пайшлі да Палаца Незалежнасці. Гэта трэці такі масавы марш у сталіцы за 22 дні пратэстаў.
@nashaniva