Літва надала ахову Святлане Ціханоўскай — Лінкявічус
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адкінуў абвінавачванні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, што Літва дзейнічае недэмакратычнымі метадамі з кандыдатам ад беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.
«Літва не ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін, у тым ліку Беларусі, у яе на гэта няма права, і няма такіх намераў. Адзінае, мы ўмяшаліся, калі дапамаглі тым, бяспецы, а можа і жыццю каго паўстала пагроза. Такіх было звыш 60 чалавек, не толькі Ціханоўская. Супраць іх на самой справе выкарыстоўваліся гэтыя недэмакратычныя метады, пра якія кажа Лаўроў», — дадаў міністр Лінкявічус.
Лінкявічус адзначыў, што Літва надала Ціханоўскай ахову, але ніяк не ўмешваецца ў дзейнасць апошняй і не ўплывае на яе.
Агенцтва ELTA