Затрыманыя журналісты застануцца ў РУУС Кастрычніцкага раёну прынамсі да раніцы. Ппа гэта па тэлефоне паведаміла карэспандэнтка
TUT.BY, якая знаходзіцца ў РУУС. На якой падставе ўтрымліваюць журналістаў, не ўдалося высьветліць. Пры гэтым начальнік РУУС неаднаразова казаў, што журналістаў хутка вызваляць. Іх затрымалі сёньня каля стадыёну „Дынама” ў 16:55.