Ціханоўскую намінавалі на прэмію Сахарава
Святлану Ціханоўскую намінавалі на прэстыжную праваабарончую прэмію Сахарава, піша Белсат.
«Сёння Святлана Ціханоўская — лідарка мірнага супраціву ў абарону фундаментальных правоў чалавека, якая зараз знаходзіцца ў выгнанні. Але больш важна тое, што Святлана Ціханоўская стала надзеяй на дэмакратычную будучыню Беларусі», — гаворыцца ў каментары прэміі.
Прэмія Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе Еўрапарламентам, каб адзначыць асобаў, які зрабілі вялікі ўнёсак у абарону правоў чалавека.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=258325