🇱🇹
Літва абяцае беларусам гуманітарную дапамогу, стыпэндыі, запросіць ІТ-кампанііУ сераду ўрад Літвы
прыняў плян падтрымкі народу Беларусі, які ўключае падтрымку беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій за пратэсты супраць рэжыму.
Літва таксама абяцае выдзеліць стыпэндыі для беларускіх студэнтаў, запрасіць IT-кампаніі і спэцыялістаў у гэтым сэктары, а таксама палегчыць выдачу віз грамадзянам Беларусі
Міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус, які прадставіў гэты плян на пасяджэньні ўраду ў сераду, заявіў, што з урадавага рэзэрву плянуецца выдзеліць Міністэрству аховы здароўя да 100 тысяч эўра для гуманітарнай дапамогі.
«Хутчэй за ўсё, гэта будзе лячэньне», — сказаў міністар.
Урад дамовіўся, што на працягу тыдня кожны міністар ацэніць магчымасьці фінансаваньня ў сваёй галіне, каб унесьці свой уклад у розныя часткі пляну і паінфармуе Міністэрства замежных спраў, а таксама ацэніць патрэбы ў фінансаваньні на наступны год