5 верасьня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбылася імша за пацярпелых, забітых і зьняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Пакуль арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў выгнаньні і ня мае магчымасьці вярнуцца на радзіму, генэральны вікарый Юры Касабуцкі ажыцьцяўляе пастырскае кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй.