За 8 месяцаў ЗВР* (ЗВР мінус золата) скараціліся на $3,905 млрд. Пры гэтым Нацбанк і Мінфін пагасілі валютныя даўгі на $2,764 млрд. За студзень-жнівень 2019 г. ЗВР* павялічыліся на $1,271 млрд, хаця МФ і НБРБ заплацілі па даўгах $3,057 млрд.
Такім чынам маем рэзкае пагаршэнне сітуацыі з рэзервамі пры стабільнай даўгавой нагрузцы. Калі трэнд на рынку золата памяняецца на адваротны, то беларускія ЗВР пачнуць прасядаць з падвоенай сілай.