Лукашэнка зноў абвінаваціў у цяперашнім палітычным крызісе тэлеграм-каналы.
"Як бы ні кіравалі намі з-за мяжы, унутры нашай краіны дастаткова актыўных арганізатараў і праваднікоў палітыкі гэтых Telegram-каналаў. Яны -- дзясятнікі, сотнікі, тысячнікі — цытую: арганізоўваюць гэтыя пратэсты, арганізоўваюць загадзя. Многія, як ячэйкі на прадпрыемствах па 3-5 чалавек, а недзе — па 10 на вялікіх прадпрыемствах, былі створаны да прэзідэнцкіх выбараў. Пасля парламенцкіх выбараў яны да гэтага рыхтаваліся, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы жылі ў спакойнай краіне і думалі, што так будзе і далей. Але ж не! І сёння яны павылазілі".