❗️Затрыманні ўвечары 10 верасня
У аграгарадку Лашаны Мінскага раёна людзі выйшлі на ланцуг салідарнасці. Прыехала міліцыя і затрымала мінімум 2 чалавек - Станіслава Бакіноўскага і Максіма Ганесту. Іх павезлі ў Заслаўскі РАУС.
У Мінску ў Серабранцы затрымалі Аляксандра Жука (РУУС Заводскага раёна), Васіля Мірончыка, Віктара Яміненку, Паўла Лазара (Ленінскі РУУС), Віталя Мілашэўскага.
Калі вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам на
@ViasnaSOS,
@SOSviasna ці праз тэлеграм-бота
@viasna_bot (у дадатковай інфармацыі пазначайце, калі ласка, дату затрымання, калі гэта адбылося НЕ сёння).