"Хворых" банкаў у сістэме стала болей. Учора Нацбанк выдаў чарговыя антыкрызісныя крэдыты на 28,5 млн руб.
"Доўгія" спецкрэдыты на 3-6 месяцаў НБРБ
анансаваў яшчэ ўвесну. Іх атрымліваюць толькі самыя праблемныя банкі
пад стаўку рэфінансавання (7,75%). Па інфармацыі нашых крыніцаў да сёння гэта былі дзяржаўныя банкі і банкі з расійскім капіталам.
На 11/09/20 астатак аперацый падтрымкі праблемных банкаў склаў
1049,5 млн руб. На пачатак пятніцы ў сістэме ў цэлым знаходзіліся грошы Нацбанка на
2078,9 млн руб.