‼️Журналістаў “Белсату” Кацярыну Андрэеву і Макса Калітоўскага пакідаюць да суду на Акрэсціна. Кацярына паведаміла сваякам, што на іх складзены па два пратаколы паводле арт. 22.9 (парушэнне закона аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП. Міліцыянт, што складаў пратаколы, заявіў, што судзіць іх будуць толькі ў аўторак. Да гэтага часу журналісты застануцца на Акрэсціна.