У Пінску затрымалі супрацоўніка музея. Ён праводзіў экскурсію падчас нядзельнага маршу 30 жніўня. Валерыя Кабрынца затрымалі наўпрост на працоўным месцы 11 верасня а 16-ай гадзіне. Калегі вельмі здзівіліся, што навукоўца міліцыянты вялі як злачынца.
Зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ. Суд адбудзецца ў панядзелак.
Крыніца: «Медиа-Полесье»