⚡️У МУС сцвярджаюць, што «агрэсіўны натоўп» нібыта напаў на АМАПаўцаў у Драздах
«У Менску 13 верасня на вуліцы Ціхая агрэсіўны натоўп аказаў супраціў працаўнікам міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак. У арсенале тых, хто нападаў, былі гумовыя палкі і водаправодныя трубы. Пратэстоўцы закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці прычыненыя чацвярым супрацоўнікам АМАП, пашкоджаны службовы транспарт», – адзначаецца ў
прэс-рэлізе МУС.
Паводле міністэрства, невядомы мужчына
«схапіў міліцыянта за куртку, паваліў на зямлю і выхапіў бясствольны траўматычны пісталет «Аса». «Падчас бойкі супрацоўніку атрымалася яго вярнуць і зрабіць папераджальны стрэл уверх. Мужчыну затрымалі, ім аказаўся 46-гадовы раней судзімы», – кажуць у міліцыі.
Яшчэ адзін затрыманы – 26-гадовы хлопец.
На відэа МУС паказаныя кадры разгону пратэстоўцаў у Драздах. Нагадаем, паводле СМІ, падчас гэтых падзеяў сілавікі выкарыстоўвалі святлошумавыя гранаты.
https://www.youtube.com/watch?v=Ivq0eaX3bmk&feature=youtu.be