🇪🇪
Прэзыдэнтка Эстоніі нагадала беларускаму кіраўніцтву пра Гаагу
Адказныя за гвалт у Беларусі павінны ўсьведамляць магчымасьць таго, што іх прыцягнуць да Міжнароднага крымінальнага суду, але ўмяшаньне ў справы Беларусі звонку недапушчальнае,
заявіла прэзыдэнтка Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд.
«Вельмі важна, каб асобы, якія прымаюць рашэньні ў Менску, разумелі, што Гаага ў сапраўднасьці знаходзіцца ня так ужо далёка», — сказала Кальюлайд.
Паводле яе, «вінаватыя ў гвалце супраць беларускай апазыцыі павінны быць як мага хутчэй пакараныя»