🇻🇦 Сьвяты Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт
Гэта пацьвердзіў
Ватыканскаму радыё Дзяржсакратар Ватыкану Пьетра Паралін. Кіраўнік ватыканскай дыпляматыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візыт у Менск Сакратара па сувязях Сьвятога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, хоць яго дакладныя вынікі яшчэ не вядомыя.
«У любым выпадку мы настойваем на тым, каб біскуп мог вярнуцца ў сваю дыяцэзію і працягваць кіраваць сваёй паствай», — адзначыў кардынал Паралін. У той жа час ён дадаў, што Касьцёл заўсёды павінен быць «стымулам дыялёгу, згоды і міру»