🇷🇺
Пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства»
«Падразьдзяленьні 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прыбылі на палігон Брэсцкі», — паведамілі ў
Міністэрстве абароны. Ад Узброеных сілаў ’Беларусі ў вучэньнях прымаюць удзел вайскоўцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый.
Сэрбы раней адмовіліся ўдзельнічаць у гэтых вучэньнях.
«Усяго будзе задзейнічана да 1500 вайскоўцаў, звыш 150 адзінак авіяцыйнай, баявой і спэцыяльнай тэхнікі. Пасьля завяршэньня вучэньняў расейскія вайскоўцы вернуцца на радзіму», — адзначылі ў Мінабароны