Ціханоўская абяцае Лукашэнку гарантыі бясьпекі і паўтарае, што Пуцін «можа стаць нацыяльным героем Беларусі»На думку Ціханоўскай, Лукашэнка мусіць атрымаць гарантыі бясьпекі ў выпадку ягонай згоды на перадачу ўлады і арганізацыю новых выбараў.
«Вядома, калі мірна сыдзе, па-чалавечы, то такая магчымасьць ёсьць. Можна нават сказаць, упэўненасьць. Асабіста я павінна гаварыць за ўсіх людзей. І думка ўсіх людзей будзе ўлічвацца ў гэтым пытаньні», -- сказала Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію ўкраінскаму інтэрнэт-выданьню
lb.uaЦіханоўская таксама падтрымала выказваньне Веранікі Цапкалы пра тое, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін можа стаць нацыянальным героем для Беларусі, калі ён падтрымае пазыцыю беларускага народу.