КК

«Злучаныя Штаты Амэрыкі накіравалі каля 20 мільёнаў даляраў на арганізацыю антыўрадавых акцый у Беларусі», — кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі. Яго словы прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс».
«На гэтыя грошы ажыцьцяўлялася фарміраваньне сеткі „незалежных блогераў“ і інфармацыйных акаўнтаў у сацсетках, падрыхтоўка актывістаў да правядзеньня вулічных акцый... З найбольш пэрспэктыўнымі займаліся вопытныя амэрыканскія інструктары па „негвалтоўных пратэстах“».
Паводле Сяргея Нарышкіна, ЗША намагаюцца арганізаваць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю» і антыканстытуцыйны пераварот. Амэрыка, як заявіў Нарышкін, настойвае ў кантактах з эўрапейскімі партнэрамі ў ціску на Менск.
«ЗША ўзялі Ціханоўскую пад шчыльную апеку нароўні зь іншымі беларускімі апазыцыйнымі актывістамі». — заявіў Сяргей Нарышкін