❓ За што звольнілі пасла Беларусі ў Латвіі Марковіча
Лукашэнка вызваліў ад пасады Васіля Маркавіча і пазбавіў дыпляматычнага рангу за «неналежнае выкананьне службовых абавязкаў». Мы сабралі важныя факты пра Васіля Марковіча.
➖ Яму 64 гады. Родам зь Берасьцейшчыны. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Гаворыць па-нямецку і па-чэску. Жанаты, мае сына і дачку
➖ Быў генэральным консулам Беларусі ў Латвіі, начальнікам аддзелу ўпраўленьня кадраў МЗС, начальнікам Службы дзяржаўнага пратаколу МЗС, паслом Беларусі ў Чэхіі і Латвіі.
➖ У Чэхіі пасольства прафінансавала выданьне мапы «Беларуская Прага», якую стварылі беларускія студэнты Карлава ўнівэрсытэту.
➖ У часе кіраваньня Генэральным консульствам у Даўгаўпілсе Марковіч спрычыніўся да адкрыцьця Цэнтру беларускай культуры.
➖ Пад час прэзыдэнцкіх выбараў агульны вынік галасаваньня беларусаў у Латвіі быў наступны: 59% за Святлану Ціханоўскую і 34% – за Аляксандра Лукашэнку.
➖ Пры канцы жніўня Марковіча выклікалі ў МЗС Беларусі, дзе запатрабавалі тлумачэньняў у сувязі з прамовай Лукашэнка, які сьцьвярджаў, што беларускія пратэсты кіруюцца ў тым ліку і ў Латвіі.
➖ Пры канцы жніўня стала вядома, што візыт Лукашэнкі ў Рыгу, які плянаваўся яшчэ ў красавіку, «зьняты з парадку дня». Як растлумачыў кіраўнік МЗС Латвіі, «з прычыны апошніх падзей у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны Эўразьвязу не прызнаюць вынікі выбараў»