🇱🇻
У Латвію на лячэньне прыехалі шэсьць пацярпелых беларусаў
Урад Латвіі вылучыў €50 000 на лячэньне беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і катаваньняў. Пры падтрымцы валянтэрскай арганізацыі празь мяжу былі перапраўленыя першыя шэсьць пацярпелых зь цяжкімі траўмамі. Мужчыны кажуць, што каб яны не ўцяклі, то зьніклі б або селі ў турму, перадае
Delfi.
Двое пацярпелых папрасілі схаваць іх твары і зьмяніць імёны. Гэтая паездка ў Рыгу для іх стала першай у Эўразьвяз.
Цела аднаго — у шнарах, у Латвіі яго праапэравалі яшчэ раз і знайшлі аскепкі сьвятлашумавой гранаты. Другі ня быў актыўным удзельнікам пратэстаў, але цяпер стаў перакананым праціўнікам Лукашэнкі. Яго затрымалі на вуліцы, білі пры затрыманьні, у машыне, у ізалятары. У выніку ён атрымаў цяжкае страсеньне мазгоў, пераломы костак твару і ногі, разрыў барабаннай балоны