Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання 7,75% гадавых і адмяніў графік пасяджэнняў
Таксама Нацбанк адзначыў, што ўстаноўлены на 2021 год графік пасяджэнняў праўлення па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі адмяняецца. А пытанні змены стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў будуць разглядацца па меры неабходнасці.
Рашэнне па стаўцы павінны былі прыняць яшчэ ў сярэдзіне лютага, але тады праўленне Нацбанка рашэнне адклала.
З 1 ліпеня 2020 года ў Беларусі стаўка рэфінансавання ўстаноўлена ў памеры 7,75% гадавых. Яна цяпер ніжэйшая за гадавую інфляцыю, якая складае 8,7%.