У лютым Лукашэнка
гаварыў:
Да, какой-то период времени надо потерпеть, и потом мы получим эффект, как сейчас получаем от сельского хозяйства и деревообработки.
У рэальнасці эфект ад працы дзяржаўнай дрэваапрацоўкі такі, што прадпрыемствы
звальняюць ад выплат па крэдытах на ўвесь 2021 г. (гл. скрыншот). Абгрунтаванне звальнення пішуць пад капірку:
устойчивый характер неплатежеспособности.
Агульныя затраты на тэхнічнае пераўзбраенне базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі
склалі $4 млрд.
Плацяжы арганізацый дрэваапрацоўкі па падатках:
2016 г. — мінус 26,2 млн руб.
2017 г. — мінус 64,6 млн руб.
2018 г. — мінус 106,9 млн руб.
2019 г. — мінус 91,8 млн руб.
2020 г. — мінус 168,2 млн руб.
Такім чынам, за 5 гадоў арганізацыі дрэваапрацоўкі вярнулі з бюджэта
457,7 млн руб падаткаў.
За перыяд мадэрнізацыі прадпрыемствы дрэваапрацоўкі
масава пазбавіліся ад "лішніх" рабочых.