Студэнтку МДЛУ Лізавету Пракопчык, якая ў сакавіку арганізавала акцыю за дыстанцыйнае навучанне, звольнілі з універсітэту.
Лізавета ахвяравала сваёй вучобай, каб уратаваць жыцці студэнтаў і выкладчыкаў ад пандэміі.
У адказ рэктар Баранава распарадзілася адлічыць Лізавету - "за няяўку на заняткі без паважных прычынаў".
Калі абарона жыцця для рэктара Баранавай не паважная прычына - чаму яна навучыць маладых?
Падпісала сабе люстрацыю таварыш Баранава.
А ўсіх людзей добрай волі прашу падпісацца за аднаўленне Лізаветы Пракопчык.
Адзін за ўсіх - і ўсе за аднаго!
Спасылка на петыцыю. Далучайцеся!