Ох. Мая любімая фраза. Звязаная з ёй адна гісторыя.
У 2016-ым годзе я хадзіла з сябрам і збірала подпісы. Я ўжо тады па-беларуску размаўляла. А для людзей у БЕШАНКОВІЧАХ гэта шок. І таму вельмі часта яны звярталі ўвагу не на самаго кандыдата, а на мяне і закідвалі пытаннямі. І вось з адной цётачкай адбылася вельмі цікавая размова. Яна пацікавілася, чаму я размаўляю па-беларуску, а потым пачала:
–Вы не подумайте, я деятель культуры, у меня много знакомых поэтов беларускоязычных, однако вот, знаете, на Украине все говорили по-русски, а как только захотели перейти на украинский начался Майдан. Вы что хотите, как на Украине?
І я вось да гэтых часоў не разумею сэнс гэтага аргумента.
P. S. размаўляла яна з намі пра кандыдата недзе паўгадзіны, але подпіс так і не паставіла.