Рэстаратар
Вадзім Пракоп’еў, пакрыўджаны на
Аляксандра Лукашэнку, выклікаў яго на дуэль. На наступны дзень за кіраўніка Беларусі заступіўся чэмпіён свету па тайскім боксе
Дзмітрый Шакута, які, дарэчы, трэніруе беларускае антытэрарыстычнае падраздзяленне "Алмаз". А заснавальнік школы дзелавой культуры і этыкету
Аксана Зарэцкая, у сваю чаргу, выклікала на паядынак баксёра.
Ці можа адбыцца дуэль паміж кіраўніком дзяржавы і рэстаратарам? Што лічыцца абразай, якую можна змыць толькі крывёю, а каму дарога толькі ў суд? Хто каму не роўня? І ці можна адмовіцца ад дуэлі, не запэцкаўшыся?
Разбіраліся з дапамогай дуэльнага кодэкса:
https://euroradio.fm/nya-pa-kodekse-ci-meu-prakopeu-prava-vyklikac-lukashenku-na-duel