СТАСЬ КАРПАў
Навіны з палёў ці "за што купіў".
Хлопец з Ганцавічаў расказваў нядаўна, што мама таго доблеснага мянта, у каторага каленка - рабочы інструмент, працуе ў дзіцячым садку.
На садкоўскай кухні цётачкі абмяркоўвалі яе сына, каторы - "...., .... і ....! І людзей ні за што калечыў."
Мама сына акуратненька запісала імёны цётачак і прынесла начальніку мянтуры.
Начальнік мянтуры разам з мэрам прыпёрліся ў садок, усіх выклікалі на дыван і правялі "размову з пазбаўленнем прэміі".
Отакот.
Развязка без кульмінацыі.
З ментаматкай ніхто не размаўляе.
Яна шукае, іншую працу, але іхні прэзідэнт не заклапаціўся разнастайнасцю варыянтаў у гарадках тыпу Ганцавічаў.
Мамкін мент таксама просіць перавода, у прынцыпе заслужана спадзеючыся на тое, што яго рвенне павінна быць высока ацэнена.
Але ганцавічскага каленкадушыцелля начальства не ўпісала ў свае паперы з вялікімі планамі.
І ходзіць душыцель па Ганцавічах як прывід.
- жыцця ім у нас не будзе, - сказаў мне мой знаёмы. - яму нядаўна пад дзвярамі насралі.
Да.
У нашым фільме пра народны гнеў эстэтыка і пафас саступаюць месца даходлівасці вобразу і рацыянальнасці ўчынка.
Вота.
Падпісвайся на канал ПУЛ ШЕСТОГОТ