Женя крутой. И адекватные сотрудники в этой системе - вызывают уважение все же.
«Я да апошняга спадзяваўся, што мне дадуць усё ж такі штраф, а не арыштуюць. У Цэнтральным РУУС выклікалі ўчастковага, каб ён склаў на мяне пратакол. Гэта была дзіўная сітуацыя, бо ў той вечар была не яго смена і ён быў на выходным, але яго спецыяльна выклікалі для складання пратакола на мяне. Ён быў гэтым вельмі незадаволеным і сварыўся праз гэта з іншымі. Наколькі я зразумеў, гэты ўчастковы не хацеў складаць пратаколы менавіта на палітычных, таму яму адмыслова ставілася такая задача.
Калі ўчастковы пісаў пратакол, то казаў мне, што ён гэта ўсё не падтрымлівае. Потым вырашыў мяне падтрымаць: «Не хвалюйся, дадуць табе штраф і адпусцяць». Але я сказаў яму, што гэты артыкул прадугледжвае адміністрацыйны арышт. Калі ён запытаўся ў сваіх калег, што гэта за артыкул, яму адказалі, што 23.34 КаАП. Тады ён адкрыў на тэлефоне Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і паглядзеў, што сапраўды санкцыя прадугледжвае арышт да 15 сутак. Было адчуванне, што ён засмуціўся, папрасіў прабачэння. І сітуацыя сапраўды выглядала так, што яго прымушалі пісаць гэты пратакол. Калі ён нарэшце склаў пратакол, то не хацеў сам падпісваць яго і казаў, каб падпісвалі тыя, хто цяпер на змене. І зноў у выніку прымусілі падпісаць яго. Таксама гэты ўчастковы казаў, што не хоча наогул пісаць гэты пратакол, на што я яму сказаў: «Дык не пішыце», але ён адказаў, што калі ён гэтага не зробіць, дык зробіць іншы. У выніку ён зрабіў істотную памылку ў пратаколе: у апісанні правапарушэння не пазначыў, што мы пляскалі ў далоні. А гэта вельмі важны факт для доказу, што гэта была менавіта акцыя. І яго прымусілі перапісаць гэты пратакол.
Сітуацыя выглядала дзіўна: гэты ўчастковы напісаў першы пратакол, кінуў яго сваім калегам, пабег дадому, праз пяць хвілін яго зноў выклікалі і сказалі пісаць другі пратакол. Пратакол пісаўся па паперцы, узоры, які далі ўчастковаму.
Такім чынам, у пратаколе было напісана «ехал в составе организованной колонны на велосипеде, были майки «я/мы 97%», «Стоп таракан!». В конце велодвижения люди похлопали в ладоши, чем выразили свою общественно-политическую позицию без согласования с Мингорисполкомом». Калі я прачытаў пратакол, то пасмяяўся, бо выглядала гэта сюрна, тым больш што асабіста я нічога не крычаў, у мяне не было ні цішоткі, ні стужкі, ні нават званочка на ровары.»
https://nn.by/?c=ar&i=255812