Пра аб’яднаны штаб пэнсіянэрка мае ня менш крытычную думку.
«Бабы ідуць у прэзыдэнты. Што ты, баба, зробіш? Табе палітыка патрэбна? Баба, нараджай дзяцей, гадуй дзяцей! Я супраць бабаў», — абураецца Лілія.
Так сумна з-за такога нашага менталітэта. І ладна бабуські... Шмат знаёмых прыкладна майго ўзросту маюць прыкладна такое ж меркаванне.