60 000 чалавек – гэта толькі пачатак: мы з вамі зноў сустрэнемся ў Мінску на вялікім мітынгу Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай у чацвер 6 жніўня!
Месца: Парк Дружбы народаў. Пачатак у 17.00.
Галоўная тэма мітынгу – «Можам!». Бо «Любім! Можам! Пераможам!». Ні для каго ўжо не сакрэт, што нас большасць. 6 жніўня спікеры, вядучыя і запрошаныя музыканты будуць гаварыць пра ўсе тыя магчымасці, якія адкрылі гэтыя выбары, і якiя дапамаглі беларусам адчуць сябе моцнымі, як ніколі.
Святлану Ціханоўскую падтрымаюць неверагодныя музыканты: VOLSKI, J:МОРС, NIZKIZ, TOR BAND, КРАМА. Вядучыя: Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.
Дзяліцеся пастом, расказвайце знаёмым! Прыходзьце на сустрэчу самі і прыводзьце сяброў! Пакажам, што нас большасць!