Магчыма, бунт у выпраўленчай калоніі #2 у Бабруйску.
Чытачы Нашай Нівы паведамілі пра гукі масавых беспарадкаў на тэрыторыі калоніі, людзі крычаць у тым ліку "Ухадзі". Чуваць браханне сабак, лязгат металу. Да тэрыторыі калоніі пад’язджаюць міліцэйскія машыны. Мы не ведаем, колькі зняволеных прымаюць у гэтым удзел, агулам у калоні могуць адбываць пакаранне некалькі тысяч чалавек. МУС пакуль нічога не каментуе і ўдакладняе інфармацыю.