Улады сёньня вырашылі сыграць у добрага паліцэйскага. Атрымалася вельмі ўдала. Асабліва на фоне жахлівых сцэнаў катаваньня і расстрэлаў пратэстоўцаў, сёньняшнія хлопчы са шчытамі выглядалі падазрона дружалюбнымі. Дзяўчаты кінуліся іх абдымаць. Плакалі ад радасьці. Амаль што перамога. Гэтаксама і зь міліцыянтамі, якія разносілі па людзях кветкі.
Але! Форму яны ня зьнялі. Шаломы таксама. Заявы не зрабілі. Выглядае, што ніякага пераходу не адбылася. Хлопцы заставаліся стаяць на заданьні. І гэтаксама і тымі ж шчытамі шчытамі, дзе віселі кветкі, будуць заўтра дабіваць недабітых.
Выглядае, што была праведзена спэцапэрацыя па зьмене настрояў грамадзкай думкі. Задача - расслабіць і зьліць пратэст. Як вучылі нас у турме - ня вер, ня бойся, не прасі.