Вяртаемся да тэматыкі канала.
Памятаеце садыстаў у форме ДАІ, якія ва Уруччы ні за што білі людзей, ставілі іх на калені пад дулам баявой зброі?
Як вядома каналу,
з пракуратуры Першамайскага раёна ў адпаведны РУУС сёння пайшла дакладная на завядзенне праверкі па факце ў парадку арт. 174 КПК (
разам з тым высветлілася, што ў Першамайскім РУУС ужо маецца некалькі заяваў ад пацярпелых).
Устаноўленым ДАІшнікам будзе пагражаць вечар у хату па ч.3 арт. 426 КК РБ: ад 3 да 10.
Крыніцы канала таксама нагадваюць, што ўсім пацярпелым ад дзеянняў "праваахоўнікаў" 9-12 жніўня варта неадкладна падаваць заявы ў пракуратуру, СК і міліцыю.
@harbatsevich